Пераможцы прэміі 2021 года па рэгіёнах:
Аміната Фаба, С`ера-Леоне
Аміната Фаба з'яўляецца старшынёй Асацыяцыі пацярпелых на тэрыторыі Мален землеўладальнікаў (MALOA), фермеркай і абаронцай правоў карэннага насельніцтва на зямлю ў паўднёвай правінцыі Пуджхун (Pujehun). MALOA - гэта грамадскі рух, які супрацьстаіць кампаніі SOCFIN ды іншым кампаніям па вытворчасці біяпаліва ў С`ера-Леоне.
У 2011 годзе, з пачаткам буйнамаштабных інвестыцый у зямлю на тэрыторыі Мален, Аміната выступала супраць уладаў, каб абараніць зямлю сваёй сем’і. Праз яе праваабарончую дзейнасць Амінату арыштавала паліцыя, пасля чаго яна правяла тыдзень у камеры. Яе атрымалася вызваліць толькі з дапамогай нацыянальнага і міжнароднага ціску, з выплатай пошліны за заклад. Пасля вызвалення яна вырашыла працягваць барацьбу і, ў рэшце рэшт, стала актывісткай за правы на зямлю карэннага насельніцтва, выступаючы супраць любога захопу зямлі сельскагаспадарчай кампаніяй SOCFIN (SAC).
Каміла Марадыя, Бразілія
Каміла Марадыя нарадзілася ў месцы, вядомым як Грота, у групе фавэл Комплекс Алемаа (Complexo do Alemão). Яе сям’я на працягу ўжо чатырох пакаленняў нараджаецца і жыве ў гэтых фавэлах.
У 2010 годзе, пры зносе «Favelinha da Skol», Каміла стала адной з лідэрак барацьбы за жыллё ў Комплексе Алемаа, абараняючы інтарэсы1300 сямей. У 2015 годзе, пасля шматлікіх акцый, разам з іншымі жанчынамі, Каміла стварыла калектыў «Жанчыны ў дзеянні ў Алемаа» (MEAA).
Місія MEAA увасабляецца ў пашырэнні правоў і магчымасцяў жанчын ды іх сем'яў і спыненні гвалту ў адносінах да жанчын, што вядзе да ўмацавання іх аўтаноміі і гарантуе іх асноўныя правы. Больш за 400 жанчын атрымоўваюць дапамогу ў Complexo do Alemão, трушчобах у паўночнай зоне Рыа-дэ-Жанэйра.
Маці-прырода Камбоджа, Камбоджа
Маці-прырода Камбоджа – гэта рух за правы навакольнага асяроддзя, які займаецца адвакацыяй і праводзіць кампаніі на мясцовым і міжнародным узроўні па захаванню і абароне прыроднага асяроддзя Камбоджы. У рамках сваёй працы рух ажыццяўляе маніторынг парушэнняў навакольнага асяроддзя, а таксама павышае дасведчанасць, навучае і пашырае магчымасці людзей праз навучанне і фінансавую падтрымку.
Рух пачаўся як невялікая кампанія па мабілізацыі суполак карэннага насельніцтва супраць плаціны гідраэлектрастанцыі, але неўзабаве перарос ў кампанію па абароне навакольнага асяроддзя і выкрыцці карупцыі ў Камбоджы, у вялікі рух праваабаронцаў, большасць з іх – маладыя студэнты і студэнткі універсітэтаў.
Сяргей Драздоўскі і Алег Граблеўскі, Беларусь
Сяргей Драздоўскі — заснавальнік і дырэктар Офіса па правах людзей з інваліднасцю, у якім Алег Граблеўскі працуе юрыстам.
Офіс па правах людзей з інваліднасцю – вядучая беларуская праваабарончая арганізацыя, якая працуе для людзей з інваліднасцю. Арганізацыя аказвае юрыдычную дапамогу і кансультуе па пытаннях, звязаных з правамі людзей з інваліднасцю, выступае за змены ў заканадаўстве, праводзіць даследчую і асветніцкую дзейнасць, каб грамадзяне Беларусі маглі больш даведацца пра людзей з інваліднасцю.
У лютым 2021 года супрацоўнікі Следчага камітэта затрымалі і правялі допыты праваабаронцаў. Пасля допытаў Алега Граблеўскага затрымалі, а Сяргея Драздоўскага змясцілі пад хатні арышт.
Мамаду Ба, Партугалія
Мамаду Ба нарадзіўся ў Сенегале і праз некаторы час іміграваў у Партугалію. Праваабаронец прысвяціў сваё жыццё антырасісцкай дзейнасці: ён з'яўляецца членам руху SOS Racismo з 1999 года, членам-заснавальнікам некалькіх нацыянальных і еўрапейскіх арганізацый, якія абараняюць правы мігрантаў і людзей, якіх переследуюць праз іх расу.
Мамаду – адзін з самых вядомых галасоў антырасісцкага руху ў Партугаліі, асуджае распаўсюд мовы варожасці. Праз сваю праваабарончую дзейнасць, ён знаходзіцца пад пагрозай нападаў ультраправых і неанацысцкіх рухаў у Партугаліі.
Напачатку 2020 года Мамаду Ба атрымаў ліст з пагрозамі смерці і адной гільзай. У лютым 2021 года была запушчана онлайн-петыцыя аб пазбаўленні яго партугальскага грамадзянства і аб дэпартацыі з Партугаліі. З чэрвеня штаб-кватэра SOS Racismo двойчы падвяргалася актам вандалізма ў выглядзе свастык і расісцкіх абразаў.
Самі і Самееха Хурайні, Палесціна
Рэгіён Паўднёвых халмоў Хэўрона з'яўляецца адным з самых небяспечных раёнаў для палесцінцаў на Заходнім беразе, дзе знаходзяцца адны з найбольш экстрэмісцкіх ізраільскіх паселішчаў. Самі і Самееха Хурайні і іншыя актывісты з руху Youth of Sumud суправаджаюць пастухоў і школьнікаў пад пагрозай нападу ізраільскіх пасяленцаў і салдат. Самееха таксама арганізоўвае мерапрыемствы для жанчын у сваёй вёсцы.
За сваю мірную працу Самі часта падвяргаецца пераследам з боку ізраільскіх пасяленцаў ды ізраільскіх вайскоўцаў. Яго арыштавалі пасля ўдзелу ў мірнай дэманстрацыі 8 студзеня 2021 года. Дэманстрацыя была арганізавана ў знак пратэсту супраць гвалту з боку ізраільскай арміі, а менавіта пасля расстрэлу палесцінскага актывіста Харуна Абу Арама (Harun Abu Aram), якога 1 студзеня 2021 года забілі наўпрост стрэлам у шыю. Суд над Самі на дадзены момант яшчэ працягваецца. Самеегу таксама пераследвалі і затрымлівалі за яе працу па абароне правоў супольнасці і зямлі.
Patrons of the 2021 Award
Senator Róisín Garvey
Born and living in rural Co. Clare, in the west of Ireland, Róisín Garvey is a mother, educator, environmentalist, activist, former County Councillor for North Clare and now a Green Party Senator in Seanad Éireann.
Róisín has a background in Climate Education & Community Activism. She is a single mother and have been campaigning for mothers and children since her, now adult, son was 3. She has been volunteering in the community for years around cycling, sustainable transport, biodiversity and worked for over 14 years in sustainable transport and behavioural change. Róisín set up Fracking Free Clare leading to the banning of fracking in Co. Clare and subsequently all other councils nationally followed suit. Róisín is the first woman and first Green elected to Clare Co. Council for North Clare and she became a Senator in May 2020 as a Taoiseach’s nominee to the Seanad.
Jennifer Carroll MacNeill TD
Jennifer Carroll MacNeill is an Irish Fine Gael politician who has been a Teachta Dála (TD) for the Dún Laoghaire constituency since the 2020 general election. She is passionate about politics as a tool to improve social justice, opportunity and fairness. her vision for the future of Ireland is to continue to work through Covid, rebuild a strong economy, full employment, at the centre of Europe and a compassionate country that supports its people. Her values are integrity, compassion, respect, equality and family.
Gary Gannon TD
Gary Gannon is an Irish Social Democrats politician who has been a Teachta Dála for the Dublin Central constituency since the 2020 general election. He served as a Dublin City Councillor from 2014 to 2020. Gary graduated from Trinity College in 2012 with an Honours degree in History & Political Science.
Cormac Devlin TD
Cormac Devlin, aged 23, was elected to Dún Laoghaire Rathdown County Council in 2004, taking the second seat in the Dún Laoghaire local electoral area with 1,776 first preference votes and becoming the youngest ever Councillor on the council.
Ivana Bacik TD
Ivana Catherine Bacik (born 25 May 1968) is an Irish Labour Party politician who has served as Leader of the Labour Party in the Seanad since May 2011 and a Senator for the University of Dublin constituency since July 2007.She previously served as Deputy Leader of Seanad Éireann from 2011 to 2016. She has been Reid Professor of Criminal Law, Criminology and Penology at Trinity College Dublin (TCD) Law School since 1996, and was a made a Fellow of Trinity College Dublin in 2005.
Sean Crowe TD
Seán Crowe is an Irish Sinn Féin politician who has been a Teachta Dála for the Dublin South-West constituency since the 2011 general election, and previously from 2002 to 2007. Seán was Secretary of the Sinn Féin delegation to the Forum for Peace and Reconciliation in Dublin Castle, which predated the Good Friday Agreement negotiations. He also represented Sinn Féin in the multi-party negotiations that led to the Good Friday Agreement and has travelled internationally to promote the party’s peace and reconciliation strategy.